«Беларускія легенды і паданні» — Адкуль сяляне і паны

Адкуль сяляне і паны — Легенды Беларусі.

Бог зляпіў пана з пшанічнага цеста, а мужыка — з гліны ды, паклаўшы, каб сохлі, пайшоў абедаць. А пад той час — дзе ён узяўся! — прыбег сабака, просты мужыцкі падваротнік, панюхаў мужыка, шкрабануў усімі лапамі і, дабраўшыся да пана, чыста яго з’еў.

Адкуль сяляне і паны — Легенды Беларусі.
Адкуль сяляне і паны (Легенды Беларусі)

Толькі стаў аблізвацца, калі вось прыходзіць Бог. Як пабачыў ён, што зрабілася, то, ухапіўшы сабаку за хвост, давай трусіць. З сабакі і пасыпаліся паны, і пабеглі куды папала, а дзе які спыняўся, так Бог яго і называў. Спыніўся пад бярозаю — пан Беразоўскі, пад дубам — пан Дубінскі, пад сасною — Сасноўскі, пад елкаю — Ельскі, пад алешынаю — Альшынскі, пад гарою — пан Падгорскі, а як каторы ачуўся за балотам або за ракою, то пан Заблоцкі і пан Зарэцкі.

Дык вось адкуль сяляне і паны.

Источник: https://be.wikisource.org

Белорусские Легенды,