«Паданні вёскі Здзітава» — Бугай на болоті

Бугай на болоті — Легенды Беларусі.

Вытэ чулы, як птушка на болоті плачэ? Гэто ны птушка, то Марысіна душа.

Бугай на болоті — Легенды Беларусі.
Малюнак да легенды Бугай на болоті: (Канановіч Мілана) 

Ніколы люды бідно жылы, уміралы часто. Як бувало умрэ чоловік або жунка, остануть діты сіротамы, куды ім подітысь? У мэі матыра сэмэро діток було, а осталось оно двое.

А ў дядыны то й ныгодного. От, вдова з вдоўцом і зыйдуцца. Разом і ў роботі спраўній і ў однуй хаті тыплій.

Однэ біда, діты звэдяны чужыі, дай ны ладяцца, оно тоўчуть однэ одного. Выйшло гэтак, шо пожынылыся одны. У ёго було дві дочкі і ў ейі одна. Бабына дочка хвайнынька, роботяшча, усё ў ейі до ладу. Ранэнько ўстанэ, у хаті прыбырэ, у полі усэ поробыть, а ласкова панночка, шо ўжэ гэтакіі і ны найдэш.

От і почалы дідовых дочок корыты, казаты, шо бабына дочка ліпша. Знэнавіділы за гэтэ воны ейі, надумалы збавытыся.

От пошлы воны одного разу на грудок, на Дворышча. А дорога до Дворышча чырыз болото. Кое-дэ купкамы лоза ростэ, а так страшно іты по болоті. Бувае, провалышся, то й утопытысь можна. Дочкі дідовы старшы булы, зналы дэ трэба ходыты, а бабыну дівчыну повылы дэ траско, кажуть: “Іды пэрша, ты лёгчыша, а мы за тобою”. Оно ступыла Марыся, так пуд рукі і ўгразла. Молыть, просыть коб помоглы. А тыі стоять, оно посміхаюцца. Бачать ужэ по шыю дівчыну затягло. Дай узялы, шэ й голлем закідалы. От ужэ і чуты Марысю ны стало. Поўтыкалы діўкі.

Зайшлы на грудок, коло Зайчыка, ягуд набралы. Пуд вэчур додому прыйшлы.

— А дэ ж Марыся? — пытають у іх, — вытэ ж разом з дому пошлы.

— То ж вона шэ ў обід од нас пошла, полінылась ягоды збыраты.

От ўжэ й нуч, ныма Марысі. Побігла бідна маты шукаты. По болоту быжыть, аж чуе бэто хто клычэ: “Мамо, мамо, поможы….” Чорна вода очы застылае, тяжка купа сэрцэ прытынае. Станэ маты, прыслухаецца – ныц ны чуе. Станэ йты, зноў ніхто клычэ… Бігала-бігала сэрдэшна, шукала дытя свое, нэ выдыржало матырынэ сэрцэ, з грудэй вырвалося, дай полытіло птушкою.

От з того часу і пэрэклыкаюцца Марыся з матырою своею. Як почуеш іх плач, тіло тэрпнэ од жалю.

Здзітава — РАДЗІМА МІЛАЯ! «Здзітаўская сярэдняя школа»

Белорусские Легенды,