«Заклятыя Скарбы» — Кадук

Кадук — Заклятыя Скарбы.

Кадук — страшэнная пачвара. Ні чалавек, ні звер, але больш падобны на звера з вялізнай калматаю галавою і шырокаю, ледзь не да вушэй, пашчаю. Як выскаліцца, хочаш не хочаш, а спруцянееш: здаецца, праглыне цябе разам з касцямі і вантробамі.

Кадук — Заклятыя Скарбы.
Кадук (Заклятыя Скарбы, ілюстратар:  Алексей Новицкий)

Людзі, злуючыся, часам кажуць: «Каб Кадук яго ўзяў!» альбо «Вазьмі яго Кадук!..»

Кадук не заўсёды бярэ, бо мае сілу толькі ў ліхую хвіліну, што выпадае на ўсходзе сонца, у поўдзень і поўнач.

Напэўна, людзей зусім не засталося б, каб гэтая пачвара магла прыходзіць, калі ёй уздумаецца. Кадук не мае ўлады над чалавекам, а чакае, пакуль хтосьці яго пакліча. I прыбягае ён у такі ліхі момант, калі што ні папросіш — усё збудзецца.

Источник: https://vk.com/wall-109420523_6463

Белорусская Мифология, Белорусские Легенды, ,