Красивые легенды и предания о происхождении городов Беларуси. О белорусских реках, озерах и замках.

Вёска Азярніца — Легенды Беларусі. Пра вёску Азярніца існуе некалькі легендаў. Адна з іх распавядае пра тое, што вёска некалі знаходзілася сярод невялікіх азёр. Таму і стала называцца Азярніца.

Юркаў Брод — Легенды Беларусі. На поўдзень ад вёскі Мяжонка раскінулася велізарнейшае балота. У старыя, яшчэ паганскія часы на месцы яго знаходзіліся лугі, пашы, лясы, палі. І стаяла тут вёска Броньсевічы, у якой жылі добрыя, працавітыя людцы. І быў сярод іх адзін хлопец. Юркам яго звалі.

Чаму знікла рэчка Цех — Легенды Беларусі. Даўным-даўно праз месца, дзе сёння стаіць Цяхцін, працякала рачулка Цех. Абапал яе берагоў раслі вербалозы, галіны якіх, нізка схіляючыся, купаліся ў вадзе. Па рэчцы плавалі белыя гарлачыкі, у ёй любілі купацца дзеці і дарослыя.

Сярэбраная крынічка — Легенды Беларусі. На ўскрайку фруктовага саду Хамінскіх стаяў домік, у якім жыў садоўнік. Вясной, летам, увосень у садзе працы шмат, а ўзімку – менш. Каб дарэмна не марнаваць час, садоўнік плёў для яблыкаў кашы, кошыкі і карзінкі. Яму дапамагала жонка, і асабліва захапляўся гэтай работай іх сын Янка. Сям’я жыла дружна, зладжана.

Прыбарская крыніца — Легенды Беларусі. Жыў калісьці ў гэтай мясцовасці (паміж Цяхціном і Прыбарам) пан. І была ў таго пана дачка. Прыгожая і адзіная ў панскай сям’і. Ведама, бацька яе вельмі шкадаваў і шанаваў.

Пестунь — Легенды Беларусі. Знайшлі аднойчы парабкі на ўзлеску логавішча з трыма малымі ваўчанятамі. Толькі чапаць іх не сталі, бо ведалі, што раззлуюць дарослых ваўкоў — наклічуць бяду на скаціну. Ваўкі-бацькі счулі людзей, але логавішча не пакінулі. Мірнае суседства працягвалася, авечкі і гусі па-ранейшаму пасвіліся на выгане.

Возера Нарач — Легенды Беларусі. У гушчары старых бароў, як сляза, што ўпала з неба, блішчала вялікае возера. Вельмі прыгожае яно было. Расказы пра яго чароўнасць перадаваліся з паселішча ў паселішча і нават у далёкія краіны.

Вёска Марс і Юпітэр — Легенды Беларусі. Вёска Кукшэвічы і цяпер цягнецца на добрых паўтара кіламетра. Але старажылы памятаюць, што яшчэ да першай сусветнай вайны вёска была ўдвая большая. Дзве вуліцьі ішлі адна раўнамежна другой, і трэцяя перасякала іх.

Лунінец — Легенды Беларусі. Наша сяло старэйшае за горад. Ад Луніна і Лунінец паходзіць. Сяло Лунін з даўніх часоў вялікае. Жыхароў тут заўсёды было «богато», а на месцы горада Лунінца нічога не было. Ніхто там не жыў. Толькі дзікія качкі плёскаліся ў лужыне.

Крыніца — Легенды Беларусі. — Аднойчы здарылася, што памутнела вада ў нашай крыніцы, — расказвае цётка Прося. А ўсё праз майго свёкра Сцяпана. Ён панначку незнарок пакрыўдзіў… Раней чаго толькі пра яе не гаварылі!

Белая каса — Легенды Беларусі. Жыла калісьці за сценамі Лоскага замка прыгажуня-дзяўчына з залатою касой. Прыехаў аднойчы ў замак пагасцяваць станісты і прыгожы юнак, пакахаў дзяўчыну. Нішто, здавалася, не магло перашкодзіць іх шчасцю. Быў ужо і дзень вяселля прызначаны, але тут пачалася вайна. І давялося юнаку ўзяць меч і ваенныя даспехі і з усімі разам пайсці […]

Лоскі замак — Легенды Беларусі. Згодна аднаго старога падання, сцены Лоскага замка-крэпасці муравалі не з цэглы або прывазнога граніту, а з валуноў і камянёў, якіх багата было калісьці на лоскіх палях.

Літоўскі камень — Легенды Беларусі. На паўдарозе паміж Жодзішкамі і Тупальшчынай дно Віліі завалена каменнем. Расказваюць, што, калі езуіты задумалі пабудаваць у Жодзішках касцёл і ім не хапала на падмурак камення, яны пачалі прывозіць яго з ваколіц. Аднак чорт, якому касцёл быў вельмі не даспадобы, сабраў сваіх сяброў-чарцей, і рашылі яны пажартаваць: пазакідвалі камяні ў воду.

Вёска Ліпень — Легенды Беларусі. У дарэвалюцыйныя гады вёска мела зневажальную, абразлівую назву — Халуі… Яшчэ за прыгонам нейкі багаты самаўпраўны пан выселіў на пустэльны бераг Свіслачы тры сям’і непакорных сялян і наказаў ім не зямлю араць, а абслугоўваць розных панскіх гасцей, што з’язджаліся да ракі, на луг баляваць.

Дорогою додому — Легенды Беларусі. Кедысь сэмні булы вылыкі, а поля ў господара мало. Ны було чым дітэй кормыты, так старшынькіх у люды аддавалы. Жывэ дытя ў чужуй сымні, або коровэй пасэ, або дітэй доглядае.

Бугай на болоті — Легенды Беларусі. Вытэ чулы, як птушка на болоті плачэ? Гэто ны птушка, то Марысіна душа. Ніколы люды бідно жылы, уміралы часто. Як бувало умрэ чоловік або жунка, остануть діты сіротамы, куды ім подітысь? У мэі матыра сэмэро діток було, а осталось оно двое.

Лебедзева — Легенды Беларусі. Доўгі час сялібу называлі Лебедзева Дно… Быццам бы ў далёкія часы на месцы сяла Лебедзева, між тых самых пагоркаў, разлілося вялікае возера. Людзі, што жылі на яго прыгожых берагах, лавілі ў возеры рыбу, палявалі ў чароце на качак, касілі на прыбярэжных лугах буйныя травы.