Адкуль Багатырэвічы

Адкуль Багатырэвічы — Беларускія легенды і паданні.

Адкуль Багатырэвічы (Беларускія легенды і паданні)

Даўным-даўно ў гэты край прыйшло двое людзей. Яны шукалі пустэльнае месца. Відаць было па ўсім, што хацелі схавацца ад людскога вока.

Ян, загарэлы, моцны, быў з простых людзей. Цэцылія — са знатнага роду. Ён сек дровы, яна збірала арэхі і дзікія яблыкі. Яны моцна кахалі адно аднаго і былі шчаслівыя. Шэсць сыноў і дачок было ў іх.

Мінуў час. Нехта данёс літоўскаму князю аб уцекачах, і ён прыехаў са світай паглядзець на іх. Ян і Цэцылія, якім было ўжо па сто гадоў, разам з сынамі, дочкамі, унукамі і праўнукамі выйшлі з хаты. Князь быў здзіўлены іх сілай і прыгажосцю.

І вось за тое, што здолелі яны адваяваць у пушчы і дзікага звера гэту зямлю, ператварыць берагавы наднямонскі лес ва ўрадлівае поле, сталі іх называць людзі багатырамі. Адсюль і пайшла назва вёскі — Багатырэвічы.

Источник: https://be.wikisource.org

Легенды Беларуси,