Адкуль Гомель

Адкуль Гомель — Беларускія легенды і паданні.

Адкуль Гомель (Беларускія легенды і паданні)

Там, дзе цяпер стаіць Гомель, пасярэдзіне ракі Сож некалі было намыта шмат пяску.

Каб плыты і баркі, што плылі па рацэ, не ўзбіваліся на мель, на беразе каля гэтага месца заўсёды стаяў чалавек і крыкам папярэджваў:

— Го! Мель! Го! Мель!

Вось і пайшло — Гомель.

Источник: https://be.wikisource.org

 

Легенды Беларуси,