«Беларускія паданні» — Вёска Ліпень

Вёска Ліпень — Легенды Беларусі.

Вёска Ліпень (Легенды Беларусі)

У дарэвалюцыйныя гады вёска мела зневажальную, абразлівую назву — Халуі… Яшчэ за прыгонам нейкі багаты самаўпраўны пан выселіў на пустэльны бераг Свіслачы тры сям’і непакорных сялян і наказаў ім не зямлю араць, а абслугоўваць розных панскіх гасцей, што з’язджаліся да ракі, на луг баляваць.

Звалі тых людзей, магчыма, за іх горды характар, саколкі, а месца, дзе яны пабудаваліся ў хуткім часе, пачалі называць Сакаліны Кут. Ды толькі не падабалася гэта пану, палохала яго. І загадаў ён пад страхам лютай кары называць Сакаліны Кут Халуямі. «Каб не забываліся, што не сокалы вы, а чорныя мужыкі-парабкі, халуі. Абавязаныя прыслугоўваць гасцям маім». Пасля таго загаду ды пакаранняў прыліпла да вёскі тое брыдкае імя…

А новую сваю назву — Ліпень — вёска атрымала неўзабаве пасля вызвалення раёна ад белапалякаў. Адбылося гэта якраз у сярэдзіне лета — у ліпені, калі шчодра цвілі духмяныя ліпы. Вось адкуль у вёскі гэтае пяшчотнае, напеўнае імя — Ліпень.

Источник: https://be.wikisource.org

Легенды Беларуси,