«Легенды Нясьвіжа» — «Гарбаты» саркафаг

«Гарбаты» саркафаг (Паданні і легенды Нясьвіжа).

"Гарбаты" саркафаг (Паданні і легенды Нясвіжа).

Шмат гісторый звязана з гэтай дамавінаю. У ёй, гаворыцца ў паданнях, пахавана князёўна, якая пакахала простага хлопца і загінула праз гэта.

Дзяўчына ўцякла з балю, калі яе збіраліся заручыць з замежным прынцам. Каханы павінен быў чакаць яе з адзеннем і возам, каб разам уцячы з замка. Але пра змову даведаліся. Хлопца злавілі і пасадзілі ў вежу. Князёўна, не ведаючы яшчэ аб гэтым, у балёвым уборы выбегла на люты мароз і ў лёгкіх туфліках па снезе пабегла на дамоўленае месца сустрэчы.

Чакаючы на лютым марозе на патаемнай лаўцы, яна замерзла і так скарчанела, што яе не маглі палажыць у звычайную труну і вымушаны былі пахаваць у сядзячым становішчы. Беларускі паэт Юрась Свірка па матывах гэтай гісторыі напісаў верш «Паданне».

Але ў «гарбатым» саркафагу знайшлі не маладзенькую князёўну, а сталую княгіню. Яна мела ўжо дзяцей і ўнукаў. Аб гэтым гавораць вянкі з надпісам «Дарагой бабулі ад дзяцей і ўнукаў», пакладзеныя на металічную дамавіну.

Автор: Клавдия Яковлевна Шишигина-Потоцкая

Источник: http://jivebelarus.net/interes/legends-of-nesvizh.html

Легенды Беларуси,