«Заклятыя Скарбы» — Баннік

Баннік — Заклятыя Скарбы.

Баннік (Заклятыя Скарбы, ілюстратар:  Алексей Новицкий)

Пайшла дзеўка замуж за старога чалавека. А сама смяецца з мужавай старасці, старым чортам яго называе.

Нарадзіўся ў іх хлопчык. Аднаго дня сабралася тая маладзіца ў лазню. I сына з сабою ўзяла. А мужу наказала:

— Ты, стары чорт, пасядзі каля лазні. Сыночка дамоў забярэш, бо я стамлюся…

Праз якую гадзіну памыла яна сына, адчыніла дзверы і пытаецца:

— Ты тут, стары чорт? — Тут! — Ну, дык вазьмі малога. — А, давай, давай…

Выпхнула, не гледзячы, за дзверы сына, а сама далей мыецца. Раптам чуе — муж крычыць:

— Давай хлопца! Хопіць табе яго шараваць!..

— Якога хлопца? — пытаецца маладзіца. — Я ж табе аддала сына!

— Калі?

Давай шукаць яны сыночка. I да сё’нняшняга дня не могуць яго знайсці. Аддала языкатая маладзіца сына старому чорту Банніку.

Источник: https://vk.com/wall-109420523_7683

Легенды Беларуси, Мифология Беларуси, ,