«Заклятыя Скарбы» — Галубецкія скарбы

Галубецкія скарбы — Заклятыя Скарбы.

Галубецкія скарбы (Заклятыя Скарбы, ілюстратар:  Алексей Новицкий)

Каля вёскі Галубцова, што ў Гарадоцкім павеце, на беразе возера ёсць гара-валатоўка, якую тутэйшыя людзі называюць Галубец. Кажуць, што ў гэтай валатоўцы схаваны вялікі скарб. Не так даўно з яе нібыта выкапалі ладны, з качан капусты, срэбраны злітак.

Як сведчаць старыя людзі, валатоўка насыпана над нейкім асілкам, які здабыў перамогу над ворагам, але і сам памёрад цяжкіх ранаў. Разам з ім у глыбокую магілу паклалі і яго незлічоныя скарбы.

Непадалёку ад валатоўкі цячэ ручай Красінец. Называецца ен так невыпадкова: адразу пасля бітвы вада ў ручаі была ажно чырвоная ад чалавечай крыві. Шмат хто з мясцовых жыхароў бачыў каля Галубца сівога старца на белым кані. Ён з’яўляўся на вяршыні валатоўкі і невядома куды знікаў, калі да яго набліжаліся смельчакі.

Часам замест старца на магіле асілка з’яўляецца пара дзіўных вялікіх коней. Людзі вераць, што яны вартуюць закапаны ў гары-валатоўцы скарб.

Источник: https://vk.com/wall-109420523_7870

Легенды Беларуси,