Белорусская мифология и фольклор

Лазавік — у беларусскай міфалогіі, дух які жыве ў лазе. Лазавік — лясны дух, які жыве ў лазе. Быццам з’яўляўся старэнькім карлікам, не больш за пазногаць, з адным вокам на твары, з барадой у аршын, цягаў з сабою доўгую пугу у сем сажняў.

Вялес, Велес, Волас или (Велесъ, Волосъ) у беларускай міфалогіі — бог палявання, жывёлагадоўлі і багацця. Шматлікія паданні сведчаць пра тое, што Вялес быў адной з ключавых постацей язычніцкага светаўляўлення.

Жэўжык, Жевжык — добры заступнік рэк і азёр або вадзяное боства. I схіляе трава Над ім пасмы-брыжы, А ён, жэўжык-пястун, Гучным смехам дрыжыць. Якуб Колас — «Ручэй», 1909 год.

Жыцень — беларускі міфалагічны персанаж, які жыве ў палях і спрыяе росту і выспяванню збажыны. Жыцень — бог восені. Беларусы ўяўляюць Жыценя крыху грозным, нібыта вечна некім незадаволеным… Жыцень нізкага росту, худы, нават кашчавы, даволі сталага веку, з трыма вачыма (трэцяе на патыліцы). Ходзіць вельмі ціха, сагнуўшыся, з ускудлачанымі валасамі.

Жытняя Баба — бажаство беларускай міфалогіі, маці жыта. Жаночая паралель «гаспадара» поля – Жытня. На Беларусі яе ўяўлялі ў выглядзе фантастычнай жанчыны з каласамі на галаве і зоркамі па баках.

Ліхая часіна. Ёсць людзі, якія самі асаблівых чараў не ведаюць, не знаюцца з Духамі, але ў іх ці цяжкая рука, ці ліхія вочы, ці, можа, трапляецца такая часіна, а толькі што б яны ні зрабілі, на што б ні зірнулі, — зробіцца ліха.

Паветрыкі — злыя духі, якія лятаюць над балотам цэлымі роямі і здзекуюцца з людзей. Большасць часу паветрыкі лятаюць над багнаю і цешацца сваімі чортавымі гульнямі.

Гаспадар гадзюк. Гадзюкі таксама маюць свайго Гаспадара. Яго можна пазнаць па залатых рожках, што ў яго на галаве. От калі збіць тыя залатыя рожкі ды насіць іх пры сабе, то можна ісці куды хочаш, бо не ўтрымаюць цябе ніякія замкі і запоры.Спрытныя злодзеі маюць такія рожкі, таму іх ніхто не можа злавіць.

Вужалка — «Беларускія народныя казкі». «Жыла ў вёсцы адна сям’я, бацькi ўжо даўно не было — кажуць на вайну як пайшоў, так i не вярнуўся. Мабыць забiлi, а можа, як пляткаркi шапталiся — й кiнуй жонку з дзьвумя дзецьмi. Жылi яны ўтрох бедна.

Вужалкі — у беларускай міфалогіі дачкі Вужынага Караля (Гаспадара вужоў). Згадваюцца на Вілейшчыне. Маладыя прыгожыя дзяўчаты з доўгiмi распушчанымi валасамi, са змяінымі хвастамі замест ног. Вакол іх заўсёды збіралася безліч вартаўнікоў-змей, таму ніхто з людзей не мог да іх наблізіцца.

Азярніцы — Духі рэк і азёр. Недалёка ад вёскі Брусы Мядзельскага р-на, у лесе, ёсць возера, якое называецца Чорным. Чорнае возера вельмі глыбокае. Дно яго топкае, ілістае, таму вада здаецца чорнаю, хаця яна і даволі чыстая.

Гаёўкі — у беларускай міфалогіі прыгожыя лясныя чарціхі, унучкі гаёвага дзеда. Сяляне апісвалі іх як маладых дзяўчат, толькі значна прыгажэйшых, чым смяротныя жанчыны. Але на зіму гаёўкі зарасталі поўсцю, голымі заставаліся толькі твар і шыя. Вясною поўсць спадае, і гаёўкі робяцца як звычайныя дзяўчыны, толькі без вобраткі.

Белая Баба (Смерць). Белая Баба — у беларускай міфалогіі персаніфікацыя смерці.

Гаёвы дзед, альбо гаюн — лясны дух. Ён клапоціцца пра свой лес, сочыць за парадкам у ім. Усе звяры і птушкі падпарадкоўваюцца і служаць яму. З галавы гаюн — як стары дзед, але замест воласу ён парослы сівым мохам. У астатнім ён чыста мядзведзь, толькі ходзіць прама.

Бабар. Бабар — нейкая істота, якой у паселішчах беларусаў-будакоў Ніжагародчыны палохалі дзяцей.

Бадюля (Бадзула). Бадзюля — нейкі дух, які вымушае чалавека валацужнічаць, не прыжываючыся на адным месцы.

Камень-кравец — Легенды Беларусі. У незапомныя часы гэты камень меў цудадзейную сілу шыць адзежу, і навакольны люд карыстаўся з гэтага. Увечары яму прыносілі тканіну і прасілі: — Сцяпан, пашый мне жупан!