Гаёўкі (Унучкі Гаёвага Дзеда)

Гаёўкі — у беларускай міфалогіі прыгожыя лясныя чарціхі, унучкі гаёвага дзеда.

Гаёўкі — унучкі гаёвага дзеда (ілюстратар: Валерий Слаук.).

Сяляне апісвалі іх як маладых дзяўчат, толькі значна прыгажэйшых, чым смяротныя жанчыны. Але на зіму гаёўкі зарасталі поўсцю, голымі заставаліся толькі твар і шыя. Вясною поўсць спадае, і гаёўкі робяцца як звычайныя дзяўчыны, толькі без вобраткі.

Іх любіць усё жывое: па дапамогу да іх звяртаюцца ўсе лясныя жывёлы — і паранены лось, і знямоглая птушка, і гаёўкі залечваюць іх раны.

Чалавек не можа злавіць і прыручыць гаёўку. Калі гаёўкам нешта пагражае, яны могуць рабіцца нябачнымі. Гаёвы дзед не дазваляе ім пакідаць родны лес. Але, калі ў вёсцы адбываецца вялікае гулянне, яны бягуць туды і, схаваўшыся, назіраюць, як забаўляецца моладзь, у якіх прыгожых гарсэтах і спадніцах танцуюць вясковыя дзяўчаты. Калі нейкая дзяўчына адасобіцца, дзікія гаёўкі могуць зняць з яе прыгожу сукенку.

А на Купалле гаёўкі часта выходзяць да святочнага вогнішча, забаўляюцца ў росым жыце, шукаюць зёлкі, а ў поўнач вяртаюцца ў свой лес, каб паглядзець на папараць-кветку. Чалавек, якому ў такі час трапяцца гаёўкі, можа неўпрыкмет пайсці за імі, і тыя прывядуць яго да чароўнай кветкі.

Гаёўкі, як і гаёвы дзед, згадваюцца на вілейшчыне.

Мифология Беларуси,