Гаёвы дзед (Гаюн)

Гаёвы дзед, альбо гаюн — лясны дух.

Гаёўкі — унучкі гаёвага дзеда (ілюстратар: Валерий Слаук.).

Ён клапоціцца пра свой лес, сочыць за парадкам у ім. Усе звяры і птушкі падпарадкоўваюцца і служаць яму.

З галавы гаюн — як стары дзед, але замест воласу ён парослы сівым мохам. У астатнім ён чыста мядзведзь, толькі ходзіць прама.

Ёсць у лесе такія мясціны, да якіх гаюн ставіцца з асаблівай пяшчотай, пільна ахоўваючы, каб ніхто не парушыў іх некранутага хараства. Калі раптам хто паспрабуе нарыхтоўваць там дрэва, гаюн паўстане перад дрывасекам у сапраўдным сваім выглядзе. Вядома, пасля такога здарэння доўгі час туды не ступіць нага чалавека. Але здараюцца выпадкі сапраўды трагічныя — тады, як гаюн, не паспеўшы папярэдне спудзіць чалавека, у гневе завальвае таго дрэвам.

У даўнейшыя часы дрэва на будоўлю хаты не нарыхтоўвалі без дазволу гаёвага дзеда.

Лічылася, што калі атрымаць такі дазвол і зрубіць хату, то яна будзе трывалая і даўгавечная. Дзеля гэтага гаспадар падвечар ішоў у выбранае ім загадзя месца з гасцінцамі. Клаў гасцінец дзе-небудзь на пянёк са словамі: «Прынёс снеданне гаёваму дзеду. Ці сам з’ясі, ці ўнучкам дасі» (унучкі гаёвага дзеда — гаёўкі).

Гаёвы дзед дае згоду, прыняўшы гасцінец. Не знайсці пачастунка раніцай наступнага дня азначала, што месца гэтае выбрана правільна. А калі пачастунак так і заставаўся ляжаць, то трэба было шукаць іншае месца.

Бывала і такое, што драўніну ўсё ж такі забіралі без ведама гаюна і пачыналі рабіць зруб. Гаюн, згледзеўшы непарадкі, пасылаў у такі зруб зайца, папярэджваючы тым самым, што хата гэтая доўга не прастаіць.

Гаёвы дзед (Гаюн) — у беларускай міфалогіі дух лесу, магчыма, адменнік лясуна. Згадваецца на Вілейшчыне. 

Запісана: А. У. Лукша, Вілейскі раён.


Рощевый дед или гаюн — лесной дух.

Он заботится о своем лесе, следит за порядком в нем. Все звери и птицы подчиняются и служат ему.

С головы гаюн — как старый дед, но вместо волоса он порос седым мхом. В остальном он чисто медведь, только ходит он прямо.

Есть в лесу такие места, к которым гаюн относится с особой нежностью, внимательно охраняя, чтоб никто не нарушил их нетронутой красоты. Если внезапно кто-то попробует рубить там деревья, гаюн предстанет перед дровосеком в своем настоящем облике. Известно, после такого проишествия долгое время туда не ступит нога человека. Но случаются происшествия действительно трагические — тогда, когда гаюн, не успев перед тем испугать человека, в гневе валит на него дерево.

В древнейшие времена дерево на строительство дома не готовили без разрешения рощевого деда. Считалось, что если получить такое разрешение и срубить дом, то он будет прочный и долговечный. Для этого хозяин вечером шел в выбранное заранее место с гостинцами. Ложил гостинец где-нибудь на пенек со словами: «Принес завтрак рощевому деду. Или сам съешь, или внучкам дашь» (внучки рощевого деда — гаёвки).

Рощевый дед дает согласие, приняв гостинец. Не найти угощения утром следующего дня означало, что место это выбрано правильно. А если угощение так и осталось лежать, то нужно было искать другое место.

Бывало и такое, что древесину выбирали без ведома гаюна и начинали делать сруб. Гаюн, увидев непорядок, посылал в такой сруб зайца, предупреждая тем самым, что этот дом долго не простоит.

Записано А. У. Лукша в Вилейском районе.

Источник:  www.bestiary.us

Мифология Беларуси,